РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзверы
Канструкцыйны элемент будынка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго.Колькасць Дз., іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма Дз. – на бегунах, у наш час пашыраны Дз. на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі – драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна Дз. маюць адно палатно. Дз. з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. Атрымалі пашырэнні двухсворкавыя Дз. са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залу. Дз. ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынахі г. д.) называюць варотамі. У залежнасці ад канстуцыйнага вырашэння Дз. падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя ( з двух слаёў дошак) і філянговыя. Дашчаныя часцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках. У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г.д.); дэкаратыўнасць такіх Дз. узбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя Дз. асабліва пашыраны ў наш час. Ян6ы складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі. Элементы філянговых Дз. заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца Дз. пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, інш. запораў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.