РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзень нараджэння
Свята, прысвечанае гадавіне жыцця асобы. У дарэвалюцыйны час бытавала пераважна ў асяроддзі заможных слаёў насельніцтва. Называлася імянінамі, днём анёла, што абумоўлівалася супадзеннем Д. н. са штогадовым адзначэннем царквой памяці аднайменнага святога або анёла. У сав. Час Дз. н. характэрны для абраднасці ўсіх сацыяльных груп. Ад традыцыйных імянін асталася назва імяніннік, якой называюць чалавека ў яго Дз. н. Да Д. н. блізкія, сябры, знаёмыя шлюць яму віншавальныя тэлеграмы, паштоўкі, віншуюць праз радыё з выкананнем любімых мелодый, пры запрашэнні ў госці – уручаюць падарункі. У гонар імянінніка арганізоўваецца святочная вячэра дома, у кафэ ці рэстаране, святочна сервіруюцца сталы ў дзіцячых дамах, інтэрнатах, навучальных установах, вайсковых падраздзяленнях.. Застолле суправаджаецца віншаваннямі, імправізаванымі выступленнямі гасцей, канцэртамі самадзейных артыстаў, танцавальнай праграмай. Адзначаюць Дз. н. работнікаў і ў працоўных калектывах. Іх віншуюць праз насценны друк, у юбілейныя гады (т. зв. Круглыя даты) – на сходах калектыву з уручэннем памятных адрасоў і сувеніраў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.