РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзявочая гара1
 
(Дзевяці-гара)
Дзевяцігара, этнаграфічны аб’ект, верагодна, помнік язычніцкага культу на тэр. Валожынскага р-на, за 0, 5 км на З ад в. Дуброва Маладзечанскага р-на. Звесткі пра Дз. г. ўпершыню апублікаваны ў 1881 у “Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскім”, дзе прыводзіцца мясцовае паданне, паводле якога на гары закапана жывая дзяўчына і разам з ёй пахаваны два хлопцы, якія загінулі ў час спаборніцтва за права стаяць яе мужам. Там жа ляжаў вялізны камень, ня якім нібыта сядзела дзяўчына ў час спаборніцтва. У 1987 Э. М. Зайкоўскі на Дз. г. правёў археалагічнае абследаванне і раскопкі. Дз. г. – адзін з самых высокіх пунктаў у гэтай мясцовасці – знаходзіцца паблізу водападзелу Зах. Бярэзіны і Свіслачы, амаль уся зарасла лесам. У найбольш высокай паўн.-ўсх. Частцы размешчана каля 20 курганоў (вышыня 0,5 – 1,5 м, дыячетр 6 – 12 м) і вялікая яма (магчыма, асталася ад каменя, згаданага ў паданні). Два курганы раскапаны. Адзін з іх складзены з камянёў, перасыпаных зямлёй. У ім на ўзроўні гарызонту выяўлены шкілет жанчыны, арыентаваны на З; знойдзены таксама фрагменты керамікі 11 ст. і сярэбранае скроневае кольца, канцы якога заходзяць адзін за адзін. Другі курган насыпаны з пяску і абкладзены камянямі. У цэнтры кургана (ніжэй узроўню гарызонту) размяшчаўся шкілет жанчыны (захаваўся не цалкам), таксама арыентаваны на З; выяўлены пярсцёнак і шкляная пазалочаная пацерка (11 ст.). У час шурфоўкі ў інш. месцах гары культурны пласт не выяўлены. Назва помніка сведчыць пра яго сувязі ў старажытнасці з культам язычніцкай багіні кахання. Другая назва помніка – Дзевяцігара – відаць, звязана з культам багіні – дзевы, “панёсшай у лоне сваім” і з дзевяццю месяцамі цяжарнасці. Да нядаўняга часу на гары святкавалася купалле.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.