РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзяды
Народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Дз. таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць Дз. ад дахрысціянскага ўсх.-слав. Звычаю трызны; звязаны з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскага культу. Дз. спраўлялі ў пэўныя дні 3 – 4 і больш разоў на год ( у залежнасці ад мясцовасці) вясною і ўвосень. Галоўнымі былі Дз. змітраўскія (асяніны) – у суботу перад Змітравым днём (26 кастр. С. ст.), на радаўніцу, а таксама перад масленіцай, сёмухай. На Дз. гатавалі святочныя і абрадавыя стравы (абавязковымі былі куцця, бліны, клёцкі, яечня, мяса). Паводле звычаю, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі ў асобны посуд частку нябожчыкам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.