РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Днепра-дзвінская культура
Археалагічная культура балцкіх плямён 8 ст. да н. э. – 4 ст. н. э., якія жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім і Сярэднім Падзвінні, у вярхоўях Акі і на левых прытоках р. Вялікай. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалоўствам; жыло на ўмацаваных гарадзішчах, якія храналагічна падзяляюцца на раннія і познія. Жыхары ранніх гарадзішчаў будавалі доўгія жытлы слупавой канструкцыі, якія мелі некалькі памяшканняў з адкрытымі агнішчамі, ужывалі касцяныя коп’і, стрэлы, шылы, вастрыі, шпількі і інш. На позніх гарадзішчах будавалі невялікія хаты зрубнай і слупавой канструкцыі, ужывалі жалезныя і бронзавыя сякеры, сярпы, нажы, шпількі, грыўні шыйныя, падвескі, пярсцёнкі і інш. Кераміка гладкасценная слабапрафіляваная і слоікападобнай формы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.