|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дратва
|
Тоўстая суканая льняная нітка для шыцця абутку, рымарскіх і інш. скураных вырабаў. Каб засцерагчы Д. ад гніення, яе навошчваюць або прасмальваюць варам (смалой з воскам). Пры шыцці Д. шаўцы замацоўваюць у абодвы канцы шчаціну ці леску, каб лягчэй было працягваць праз адтуліны ў скуры, праколатыя шылам.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|