РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дружко
Вясельны чын з боку маладога ці маладой, адзін з найбольш паважаных і самавітых аднавяскоўцаў або сваякоў, які кіраваў вясельным дзеяннем ад пачатку і да канца ў хаце маладога і ў хаце маладой (называлі таксама баярын, сватка, маршалак, паддружы). Д. павінен быў добра ведаць увесь вясельны абрад, каб належным чынам кіраваць вяселлем, і ўмець весяліць гасцей. Галоўныя атрыбуты Д. – самы прыгожы ручнік або два ручнікі, звязаныя крыж – накрыж цераз плечы, маляўнічы пояс, часам канчук (раменны бізун) і вялікая палка.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.