РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дружок
Вясельны чын з бліжэйшай світы жаніха, яго нежанаты брат або блізкі сваяк ці сябра (называлі таксама дружбант, чашнік, падкняжы, паджанішка, шафер, асістэнт). Колькасць жаніхоўскіх Д., як і нявесціных дружак, няцотная. Старшы Д. разам з жаніхом хадзіў запрашаць на вяселле радню, разам з ім ехаў да маладой, садзіў маладога на пасад, трымаў вянок над яго галавой у час вянчання і г. д. Яго атрыбуты – прыгажэйшыя, чым у іншых Д., ручнік цераз плячо і кветка на левым баку грудзей.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.