РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дубровенская кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў з г. Дуброўна. Промысел узнік у старажытнасці, найбольшага развіцця дасягнуў у 19 – 1-й пал. 20 ст. Выраблялі чорназадымлены, непаліваны, гартаваны, паліваны з размалёўкай і без яе гаспадарчы посуд (гаршкі, збанкі, гладышы, міскі, вазоны, цёрлы і інш.0, а таксама цацкі. Кераміка адметная простымі формамі, дакладнымі прапорцыямі, плаўным профілем збанкоў і гладышоў. Цацкі ў выглядзе фігур людзей, конікаў, незвычайных паўптушак – паўжывёл адрозніваюцца надзвычай архаічным выглядам. Іх бялілі, размалёўвалі ў розныя колеры, падкрэсліваючы пэўныя дэталі. У пач. 20 ст. дубровенскія ганчары вывозілі свій тавар у Смаленск, Пецярбург. У 1950 – 70-я г. выраблялі задымлены, сінявата – чорнага колеру посуд з матавай шурпатай паверхняй, аздоблены хвалістымі палоскамі, прадрапанымі па сырым чарапку, і задымленыя або фарбаваныя ў белы колер цацкі. З канца 1970-х промысел не існуе. Калекцыі Д. к. зберагаюцца ў Дзярж. Музеі БССР, Дзярж. Музеі этнаграфіі народаў СССР у Ленінградзе.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.