РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дуга
Састаўная частка хамутова-аглабельнай вупражы. Вылучаюць выязныя і звычайныя Д. Выязныя больш масіўныя, высокія, з крутым выгінам, у версе Д. замацоўвалася металічнае кольца. Канцы іх звычайна фарбавалі ў светлы колер, сярэдзіну – у чорны, карычневы, зялёны або размалёўвалі рознымі ўзорамі. Выязная Д. выконвала важную ролю ў традыцыйнай абраднасці (вяселлі, кірмашовых святах, гасцінах і інш.). У час святочных цырымоній пад ёй чаплялі бомы, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі. Вытворчасць Д. часам вылучалася ў самастойны промысел. Папярэдне распаранае дрэва (ракіта, вяз, дуб, ясень, вішня, чаромха) гнулі на гбале, ці бабе. Вытворчасць Д. захавалася да нашага часу.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.