|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ез
|
Загарода на мелкаводных рэчках і пратоках, якой перагароджвалі шлях рыбе. Будаваліся ў выглядзе частакольных платоў, платоў – плятнёў або гацей з камення, галля і ламачча. У адтулінах загароды ставілі рыбалоўныя пасткі (бучы, нераты, венцеры). Выкарыстоўваліся пераважна вясной, калі рыба са спадам вады вярталася з залітых лугоў і заток. У 19 – пач. 20 ст. на Палессі пры дапамозе Е. лавілі аслабленую за зіму рыбу, якая сплывала на рэках. У праёмы такіх Е. устаўлялі паплавы. У Слуцкім і Мазырскім пав. Е. рабілі ў выглядзе запруды, што служыла таксама людзям для пераходу праз рэчкі. У Цэнтр. і Усх. Беларусі над Е. рабілі памосты з дошак (седжы), на якіх размяшчаліся рыбакі са снасцямі (волакам, сакам). Калі рыба заплывала ў сеткавы мяшок, яго падымалі на памост. Е. быў пашыраны на Беларусі са старажытных часоў. Запруду без адтулін і пастак называлі закотам.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|