РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ёлачка
 
(Гільца, Рагацінка)
Вясельны атрыбут, які сімвалізаваў дзявоцтва маладой, яе самую, маладога, іх яднанне. Уяўляла сабой невялікае дрэўца, дакладней яго верхавінку або галінку, зімой – сасны або елкі, летам – яблыні, вішні, грушы, каліны. Е. рабілі ў маладой і маладога або толькі ў маладога, утыкалі ў адмыслова спечаны хлеб, у некаторых мясцовасцях – у каравай або спец. Падстаўку з дрэва. Упрыгожвалі рознаколернымі стужкамі, невялікімі букецікамі з каляровай паперы, каліны, аўса, барвінку, васількоў, якія прывязвалі да галінак. Нярэдка да галінак прымацоўвалі і васковыя свечкі. Віць (упрыгожваць) Ё. Запрашалі маладых дзяўчат, перад віццём частавалі. Часам віць пачыналі маці або бацька маладых. Рабілі Ё. у суборную суботу перад або пасля рашчынання каравая. У час віцця спявалі спецыяльныя песні, пасля заканчэння віцця патрабавалі выкуп (пачастунак). На працягу ўсяго вяселля Ё. Стаяла на стале перад маладымі. У час абраду звядзення, расплятання касы і надзявання чапца маладой на Ё. Запальвалі свечкі. Пасля падзелу каравая Ё. Разрывалі. Ё., зробленую ў хаце маладога, яго дружка, павесіўшы на яе вяночак з руты, прыносіў да маладой.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.