РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жыцень
Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Народаў, “гаспдар” поля; яго жаночая паралель – жытняя баба. На Беларусі Ж. ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка (“жытні дзед) з доўгай барадой. Лічылася, што ён нібыта забяспечваў ураджай жыта – “даваў жыта”, збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго паважалі таксама як духа багацця і дабрабыту. Пазней нар. Вераванні пра Ж. зліліся з уяўленнем пра бога як вытворцу ўраджаю. Рэлігійнае ўяўленне аб ім знікла ў канцы 19 – пач. 20 ст. З вобразам Ж. звязаны земляробчы абрад “завіванне барады”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.