РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Затаўка
 
(Закраска)
Заправа з нутранога свінога тлушчу – здору. Кавалак здору расціралі (таўклі) з часнаком, перцам і інш. Прыправамі і запраўлялі ім ( затоўквалі) капусту, боршч, булён, шчаўе, камы, мазалі на хлеб. З. была больш духмяная, чым сала. На Брэстчыне, у некаторых раёнах Магілёўшчыны. З. рабілі са свежага нутранога тлушчу: здымалі плёўку са здору, перамешвалі яго з соллю, перцам, гарчыцай і інш., затым зноў закручвалі ў плёўку і так захоўвалі. Часам на З. расціралі ўжо прыгатаваны здор з салам (Палессе). У некаторых раёнах Палесся З. называюць свежы здор.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.