РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Звядзенне
 
(Заручыны маладых, Злучэнне)
Абрад яднання жаніха і нявесты, традыцыйнае вянчанне, асноўны акт вяселля. У некаторых мясцовасцях пашырана назва злучэнне, заручыны маладых. Адзін з самых старажытных абрадаў. Удзельнічалі ў ім маці нявесты, а таксама яе брат або сват. Бацька нявесты і бацька жаніха ўдзелу не прымалі. Абрад выконваўся ў хаце або ў двары нявесты абавязкова ў прысутнасці абодвух родаў, якія ставіліся адзін насупраць другога, а малады – насупраць маладой. Сват або брат прымушаў маладых моцна абняцца, затым тройчы абкручваў іх ручніком. У некаторых мясцовасцях маладога падштурхоўвалі да маладой, злучалі іх рукі (або малады сам браў руку маладой), спляталі і нярэдка падпальвалі злучаныя пасмы іх валасоў, звязвалі рукі і саміх маладых поясам або ручніком, садзілі іх разам на покуць, пакрывалі абодвух наміткай ці кавалкам палатна. Гэтыя дзеянні азначалі яднанне маладых. Каб замацаваць яго, дзеянні выконваліся шмат разоў, вар’іраваліся, што, відаць, было вынікам наслаення і ўзаемадзеяння абрадаў розных эпох і арэалаў. У розных мясцовасцях элементы, паслядоўнасць і спосабы выканання абраду З. былі неаднолькавыя. У наш час традыцыйны рытуал З. выходзіць з ужытку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.