РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ігліца
 
(Віліца, Чаўнок)
Прылада для вязання сеткавага палатна (гл. Сеткавязанне). Мае выгляд драўлянай пласцінкі, на адным канцы якой выразаны рожкі, другі – завостраны з адтулінай, т. зв. Іголкай. На іголку і канец пласціны з рожкамі намотваецца нітка. Пашырана на Беларусі са старажытных часоў. У наш час выкарыстоўваецца ў ручным вырабе сеткавага палатна і для яго рамонту, а таксама для вырабу двухасноўных дываноў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.