РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ілья
 
(Ілля)
Старазапаветны прарок, якога ўшаноўвалі як бажаство. Паводле біблейскага падання, тварыў цуды і жывым узнёсся на неба ў вогненнай калясніцы. З хрысціянізацыяй Русі вобраз І. зліўся з язычніцкім богам усх. Славян Перуном, увабраўшы ў сябе яго функцыі і рысы.У міфалогіі, даўніх вераваннях і фальклоры беларусаў І. – распарадчык дажджоў і навальніц, апякун земляробства, абаронца ад нячыстай сілы, , але разлаваны можа можа наслаць засуху і град. Пра І. спяваецца ў валачобных песнях: ён “па межах ходзіць, жыта родзіць”, прыходзіць з доўгачаканым “новым хлебам” (“На Ілью на лапату налью”). У нар. Календары свята І. (20 ліп. С. ст.) азначала канец лета (“Прыйшоў Ілля, то й лета няма”) і пачатак пахаладання, дажджоў (“Ілля нарабіў гнілля”, “Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйшоў Ілья – апалі два”).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.