РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кадаўб
 
(Дуплянка, Кадоўб, Калдуб2, Ліпаўка)
Выдзеўбаная пасудзіна розных памераў цыліндрычнай ці блізкай да яе формы. Выраблялася з дуплістага ствала дрэва (ліпы, вольхі, асіны) з дапамогай пешні і скоблі. Побач з аднадоннымі сустракаліся К. з двума днішчамі і адтулінай збоку. Выкарыстоўваліся для захавання збожжа, круп, мукі; К. меншых памераў – для мёду (звычайна рабілі з ліпы). Эпізадычна сустракаюцца ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.