РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калдуны
 
(Канюшы, Пызы)
Галушкі або клёцкі, начыненыя мясам. К. даўней рабілі з мучнога цеста (жытняга, пшанічнага, грэцкага). Качалі галушкі, у сярэдзіну клалі здробленае мяса або скваркі і варылі, потым адцэджвалі, запраўлялі смятанай, салам, часам падсмажвалі ў тлушчы. У наш час К. робяць з бульбы, якую дзяруць, сцэджваюць, дадаюць тоўчаную бульбу або муку, лепяць галушкі, начыняюць мясам, падсмажваюць на патэльні, потым ставяць у лёгкі дух.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.