 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калядаванне
|
Народны традыцыйны звычай жаджэння каляднікаў па хатах на каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаваных сцэнак, пераапрананнем у “казу”, “мядзведзя”, “кабылу”, “жорава”. За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове К. – старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле нар. Выразу “ад каляд сонца паварочвала на лета”) і забяспячэнне добрага ўраджаю ў новым гасп. Годзе пры дапамозе магічных дзеянняў. Як рэшткі зімовых язычніцкіх святкаванняў К. забаранялася царквой. З цягам часу яно набыло характар забавы. У калядныя дні, у вечар перад Новым годам (с. ст., на другую куццю, якая ў народзе называлася багатай, шчодрай, тоўстай, мясной), адбывалася шчадраванне: дзяўчаты хадзілі па хатах са “шчодрай” (прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне, а на галаву надзявалі папяровы вянок з разнаколернымі стужкамі) і выконвалі шчадроўскія песні (вельмі блізкія да калядных песень), якія ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|