РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Камы1
Каша з бобу ці гароху. Звараныя боб або гарох таўклі на кашу, запраўлялі салам, часам качалі ў галушкі, елі з саладухай (Вілейскі, Пастаўскі р-ны, Магілёўшчына). Пазней на К. сталі варыць паасобку гарох і бульбу, потым разам таўклі, запраўлялі. К. рабілі таксама з тоўчаных бульбы і канаплянага ці льнянога семя. На Віцебшчыне К. – галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, часам начыненыя (крапаныя) пасечанымі грыбамі, кавалачкам сырога сала.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.