РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Капец1
Валападобная куча бульбы ці караняплодаў, укладзеных на паверхні зямлі або ў неглыбокі катлаван і ўкрытых саломай і зверху зямлёй. Бульбу ці карняплоды пасля ўборкі падсушваюць, ссыпаюць на загаддзя падрыхтаванае месца і накрываюць. З наступленнем халадоў слой зямлі павялічваюць. Каб бульба ці карняплоды не сапрэлі, у цэнтры К. ставяць калы, абкручаныя саломай, што забяспечвае неабходную цыркуляцыю паветра. Вакол на К. на глыбіню 30 – 40 см капаюць канаўку для адводу талых веснавых вод. К. здаўна вядомы па ўсёй Беларусі. Найбольш пашыраны ў мясцовасцях з высокім узроўнем грунтавых вод. У К. захоўваюць бульбу і карняплоды ў калгасах і саўгасах пры адсутнасці сховішчаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.