РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Капуста1
 
(Капуснік, Капусняк)
Традыцыйная страва. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часам кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або затаўкаюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанаю. Даўней, асабліва на Палессі, у К. дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.