РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каробка4
Від плыта на Нёмане і Віліі ў 19 ст. для перавозкі прадуктаў і тавараў. К. складалася з трох звёнаў даўжынёю да 25 м (т. зв. Лава). На звязаны рад бярвён клалі ўпоперак тонкія брусы (навоі), на іх удоўж тры жэрдкі (повязі), потым зноў упоперак – калодкі (падвалкі), зверху рассцілалі рагожу. Лаву накрывалі лубяным дахам і называлі кладоўкай (шафарняй). Тры шафарні, звязаныя паміж сабою пяньковымі вяроўкамі (канатамі), утваралі К. Грузападымальнасць яе 64 – 80 т.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.