РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Карэта
Чатырохколы закрыты конны экіпаж на рысорах. Была пашырана ў 17 – пач. 20 ст. (у дакументах эпізадычна ўпамінаецца з 16 ст.). Напачатку бытавала пры дварах магнатаў. Мела раскошны і мудрагелісты аформлены паўзакрыты кузаў, падвешаны над колавай асновай на раменных пасах, завешаны з бакоў парцьерамі. У канцы 18 ст. ўдасканалена, стала больш зграбнай і лёгкай на хаду. Кузаў закрыты, больш просты і кампактны, з дзверцамі і зашклёнымі акенцамі на жалезных рысорах, знутры абабіты скурай і тканінамі; пляцоўка для вазніцы (козлы) адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам. У дэкоры К. адлюстроўваліся агульнаеўрапейскія мастацкія стылі – барока, класіцызм, ампір. К. фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пакрывалі лакам, распісвалі, аздаблялі разьбой. Знешні выгляд у многім адлюстроўваў сацыяльнае і маёмаснае становішча іх уладальніка. К. везлі 2 – 6 коней, запрэжаных папарна цугам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.