РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Карэтнікі
Рамеснікі, майстры па вырабу карэт і іншых тыпаў конных экіпажаў. Вылучыліся ў выніку паглыбленай спецыялізацыі ў вытворчасці сродкаў гужавога транспарту. Упамінаюцца ў дакументах з 16 ст. ў складзе замкавых рамеснікаў. У 17 – 18 ст. стваралі свае цэхі, куды ўваходзілі звычайна разам з рамеснікамі сумежных прафесій – сталярамі, калёснікамі (стальмахамі), цеслярамі, рымарамі і інш. Складанасць вытворчасці карэт патрабавала кааперацыі працы з удзелам майстроў розных прафесій. Звычайна К. заказвалі важнейшыя часткі карэт: кузавы – сталярам, колы – калёснікам, рысоры – слесарам, розныя гатункі скуры – кушнярам. Потым самі збіралі карэту, абівалі кузаў (у дакументах часам упамінаюцца і “абіўшчыкі карэт”). Акоўку звычайна даручалі кавалям, мастацкую афарбоўку і роспіс – малярам. К. як самастойная прафесія захавался да пач. 20 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.