РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кафтан1
Мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гарадской знаці ў 16 – 17 ст. Прыйшоў у Рэч Паспалітую з Персіі і Турцыі, праз Беларусь трапіў у Расію. К. – расхінная, шырокая ў падоле вопратка (пашырэнне ўтваралася за кошт кліноў, устаўленых у бакавыя швы) з доўгімі рукавамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. Зашпільвалі К. устык на 6 – 8 пятліц з драўлянымі, металічнымі ці вузялковымі гузікамі; у падоле і па баках К. таксама былі разрэзы з пятліцамі. У 17 ст. К. сталі рабіць з багатага аздобленым стаячым каўняром (“козырам”). Станавы К. шылі шчыльным да стану з кароткімі рукавамі. Польскі К. быў адразным па таліі; ліф шчыльна ахопліваў фігуру, а ніжняе шырокае крыссе збіралі ў зборкі; рукавы былі вельмі шырокімі і пышнымі ля плеч і вузкімі ад локця да кісці.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.