РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кікімара
Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Усходнеславянскіх народаў. На Беларусі К. ўяўлялі фантастычнай істотай у выглядзе дзяўчынкі. Лічылася, што К. звычайна знаходзіцца на печу ці ў падпечку, што ў хаце адначасова магло “дзейнічаць” некалькі К. Паводле павер’яў К. ўвасаблялі заўчасна загінуўшых маленькіх дзяўчынак, якія нябачна прысутнічалі ў хаце, назіралі за гульнямі жывых дзяцей, часта самі гарэзнічалі (тады ў хаце быццам чуўся піск), але заціхалі і ўздыхалі, калі маці пачынала лашчыць і песціць сваіх дзяцей. Таксама К. былі ўвасабленнем дрэнна зробленых жаночых работ. Яны нібыта прадаўжалі пачатую гаспадыняй работу, пралі, шылі, але рабілі гэта дрэнна: ніткі атрымліваліся няроўныя, швы – крывыя. Павер’і пра К. былі пашыраны пераважна на Пн Беларусі і захоўваліся да канца 19 – пач. 20 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.