РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Клешчы3
 
(Скамы, Ціскі)
Прыстасаванне для выціскання воску з вашчыны (старых сотаў, іх абрэзкаў, васкавых нарастаў на вуллі і інш.). Паводле канструкцыі, прынцыпаў дзеяння падзяляліся на рычажныя (накшталт вялікіх драўляных абцугоў) і клінковыя. У рычажных К. прыгатаваную і залітую ў клінок вашчыну змяшчалі паміж яго шчок, якія сціскалі рукамі; у клінковых – паміж дзвюма дубовымі дошчачкамі і клінамі, па якіх білі папераменна чакухай (драўляным малатком; адсюль назва працэсу – “біць воск”). У гарадах з 16 ст. існавалі васкабойні, у Талачыне васкабойня існавала да 1935 г. У вёсках Усх. Палесся да канца 19 ст. пчаляры “білі воск” на пераносных К.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.