РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Клёцкі
 
(Галушкі3, Кульманы)
Страва з дранай бульбы. Гатуюць К. рэдкай стравай. На К. дзяруць бульбу, адціскаюць з яе сок (з якога потым адстойваецца крухмал), часам дадаюць крыху мукі, качаюць рукамі галушкі і кідаюць у малако ці вар (забельваюць малаком). Спажываюць К. таксама без юшкі (сухімі), абліваючы рассквараным салам ці інш. Закрасай. Даўней К. варылі з мучнога цеста. Вядомы паўсюдна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.