РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кубел
 
(Бодня)
Бандарны выраб, у якім хавалі адзенне, саматканае палатно, каштоўныя рэчы. К. рабілі з доўгіх (да 120 – 140 см) асінавых ці хваёвых клёпак, якія растаўлялі вакол круглага, радзей эліпсоіднага днішча і сцягвалі 4-7 абручамі. Дзве больш доўгія процілеглыя клёпкі, што выступалі зверху, утваралі вушкі (былі К. і без іх). Неабходны элемент К. – накрыўка простая ці з абечкам (века). Яна заціскалася зверху засаўкай (цуркай), прасунутай праз вушкі; на адным канцы цуркі часам была проразь для замка. К. быў неабходным атрыбутам вясельнай абраднасці і сустракаўся ў шырокім ужытку да пач. 20 ст. Кожная дзяўчына на выданні мела свій К., у які загадзя рупліва збірала пасаг. Пасля вяселле К. з пасагам цырымонна грузілі на воз і пад гукі бомаў следам за маладой везлі ў дом маладога. У канцы 19 – пач. 20 ст. ў сельскім побыце замест К. ўсё часцей ужываліся куфры, пазней – камоды і шафы. У наш час К. эпізадычна сустракаюцца ў сялянскім ўжытку, але выкарыстоўваюцца пераважна для захавання збожжа і некаторых хатніх рэчаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.