РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кубелец
 
(Кублік, Сальнік)
Бандарны выраб, прызначаны для захавання сала і мясных прадуктаў. Памерамі меншы за кубел (вышыня 50 – 75 см). Рабіўся з дубовых, радзей асінавых, альховых клёпак, сцягнутых жалезнымі ці драўлянымі (дубовымі, арэхавымі) абручамі. Меў простую накрыўку, якая прыціскалася засаўкай, прасунутай праз вушкі дзвюх даўжэйшых процілеглых клёпак. У сельскі побыце сустракаецца і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.