РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кузня1
Майстэрня для ручной коўкі металу. На Беларусі вядома з 14 – 15 ст. Квадратная ў плане (ці блізкая да яго) пабудова з драўніны, часам глінабітная, без столі, з драўлянай страхой, земляной падлогай, невялікімі дзвярыма і акенцам. Драўляныя сцены часам тынкавалі знутры (для пажарнай бяспекі); на высокіх месцах К. заглыблялі ў зямлю. Ставілі наводдаль ад забудовы, бліжэй да вады. Стацыянарнае абсталяванне К. – горан, што ўзводзілі насупраць уваходу ці злева ад яго. Пасярэдзіне ўкопвалі бочку для ахалоджвання і загартоўкі вырабаў. Пад акенцам майстравалі драўляны насціл (варштат) для выканання розных не звязаных з каваннем работ і размяшчэння кавальскіх інструментаў. Да яго ці да вушака дзвярэй мацавалі ціскі (шрубштат), да другога вушака ці на сцяне – дрыль для свідравання дзірак (бормашына). Побач з К. укопвалі калоду ці клалі каменны жоран для нацягвання шынаў на колы, ставілі драўляную загародку – станок для кавання коней. Калгасныя і саўгасныя К. будуюць у комплексе з рамонтнымі майстэрнямі, анашчаюць неабходным абсталяваннем з механізацыяй асноўных вытворчых працэсаў, электра- і газазваркай.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.