РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кулага
Даўняя страва з мукі, кісла-салодкая мучная каша. Варылі К. з жытняй або грэцкай мукі, з іх сумесі ці з жытняга соладу. Муку спачатку разводзілі летняй або халоднай вадой, размешвалі, потым залівалі варам і падварвалі. Страва набывала салодкі смак (саладжала), потым яе ставілі ў цёплае месца ці вылівалі ў дзежку, каб укісла. Часам К. запарвалі, квасілі, потым варылі. К. нічым не запраўлялі, елі з бульбаю, хлебам. Часам К. варылі з калінай, чарніцамі. Вядома амаль па ўсёй Беларусі (за выключэннем зах. часткі). У розных мясцовасцях К. гатавалі па-свойму: на Усх. Палессі варылі з жытняй і грэцкай, часам ячнай, зрэдку – кукурузнай мукі; у паўн., паўн.-ўсх. І цэнтр. Частках Беларусі – з жытняй мукі ці з бульбы, на Мсціслаўшчыне – з аўсянай мукі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.