РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кучкі
Адна з форм укладкі снапоў пры сушцы ў полі. У К. звычайна састаўлялі снапы грэчкі, аўса, ільну (10 – 12 конусападобна расстаўленых снапоў, адзін насупраць другога). Часам скошаную грэчку не звязвалі ў снапы, а збіралі адразу ў К. Пры гэтым верх К. сціскалі рукамі і атрымлівалася конусападобная форма.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.