РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лібіла
Прылада для лоўлі ракаў. Уяўляла сабой завостраную на адным канцы палку, да якой унізе прывязвалі мяса жабы, малюскаў. Прычапіўшыхся да прынады ракаў выцягвалі на паверхню вады. У месцах скопішча ракаў Л. ўстанаўлівалі дзесяткамі. Шырока выкарыстоўваліся ў канцы 19 – пач. 20 ст. Асабліва папулярнай лоўля ракаў Л. была сярод дзяцей і падлеткаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.