РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лопацень
 
(Лапацень)
Дрэваапрацоўчы інструмент, прызначаны для вырэзвання адтулін у калодцы кола, кадаўба і інш. Уяўляў сабой спрошчаны варыянт свердла (гл. ў арт. Свідравальныя інструменты). Рабочая частка мела ўвагнутую лыжкападобную (лапатападобную) форму з вострымі краямі. На верхнім канцы Л. перпендыкулярна замацоўвалася ручка. Л. выкарыстоўвалі і ў борніцтве для пракручвання ляткоў, гнёздаў для штыроў і для кантрольнага свідравання адтулін пры выбары бортных дрэў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.