РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лужыцкая культура
Археалагічная культура плямён бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (15 – 4 ст. да н. э.), якія жылі на тэр. ад Балтыкі да Дуная і ад р. Шпрэе да Валыні і Зах. Палесся (р. Ясельды і Стыра). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, выплаўкай бронзавых рэчаў, потым жалеза, дапаможны характар мелі рыбалоўства і паляванне. Іх невялікія неўмацаваныя песалішчы складаліся з некалькіх наземных жытлаў слупавой канструкцыі; пазней жылі на гарадзішчах, умацаваных драўляным частаколам, у 1- і 2—камерных паўзямлянках (памеры 4х5,8х10 м) з глінабітнымі печамі ці агнішчамі ўсярэдзіне. Жытлы мелі сцены з плятня, абмазанага глінай, і двухсільную страху. Пахавальны абрад – трупаспаленне на бескурганных могілках, пахаванніі ў урнах і ямах, трапляюцца курганы і пахавальны абрад трупапалажэння. Насельніцтва вырабляла нізкія амфарападобныя расшыраныя ў ніжняй частцы пасудзіны, кубкі з вял. Ручкай, вазы, упрыгожаныя заштрыхаванымі трохвугольнікамі, арнаментальнымі паясамі на плечуках пасудзін, некаторыя з шурпатай паверхняй. Сярод упрыгожанняў – разнастайныя бронзавыя шпількі і фібулы, бранзалеты, шыйныя грыўні і інш. Плямёны Л. к. некаторыя даследчыкі лічаць продкамі славян.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.