РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Люлька1
 
(Піпка)
Выраб, прызначаны для курэння тытуню. Рабілі з дрэва, гліны, металу, косці, каменю ў выглядзе галоўкі з чашкай для тытуню і цэўкі з гняздом для цыбука. На Беларусі вядома з канца 16 ст. (адначасова са з’яўленнем тытуню). Л. падбіралі пад асабісты густ, характар і звычкі. Адсюль павышаная патрабавальнасць да яе ўнікальнасці, да выяўлення яе мастацкіх якасцей матэрыялу, з якога яна зроблена, колеру, фактуры. Л. рабілі з керамічных мас: чырвонай і белай гліны, фаянсу, паўфаянсу, мяккага і цвёрдага фарфору. Л. багата аздаблялі рэльефным геаметрычным і раслінным арнаментам, аб’ёмнымі выявамі чалавека і жывёл, жанравымі сюжэтамі; часам кераміку спалучалі з каштоўнымі пародамі дрэва, металічнымі аправамі, накрыўкамі, ланцужкамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.