Існаваў з 15.11.1867 да 1919 пры Магілёўскім губ. статэстычным камітэце. У 1879 рэарганізаваны. Існавалі аддзелы: гіст., этнаграфічны, геагр. (геалагічны). Меў каля 1500 экспанатаў, сярод іх: кальчуга з Анялінскага кургана Быхаўскага пав., троннае крэсла з Магілёўскага дарожнага палаца 18 ст., сімвалічныя ключы Магілёва работы мясцовых майстроў (18 ст.), атлас 1823 з планамі гарадоў Магілёўшчыны, батлейка з Быхаўскага пав., мадэль сялянскага двара Рагачоўскага пав., ветранога млына, саніразвалы, драбіны, байдак, лайба, чаўны, прылады працы сялян, нар. Адзенне, прадметы саматужнай і завадской вытворчасці. Скарбы стараж. манет, старажытная зброя, памятныя медалі, фотаздымкі этнаграфічных тыпаў Магілёўшчыны, гербарыі раслін, узоры глеб і інш. Экспанаты перададзены ў Магілёўскі губернскі музей.
|