РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маладая
 
(Княгіня, Малада княгіня, Маладзёха, Маладуха, Малодка, Нявеста2, Нявехна)
Назва асобы жаночага полу, якая выходзіць замуж, з пачатку вясельнага абраду або заручын да заканчэння вяселля. Асноўныя атрыбуты М., калі яна выходзіь замуж першы раз і не мае дзяцей, - падвянечны вянок з руты, іншай зеляніны і кветак (натуральных або штучных) на галаве з мноствам рознаколерных стужак, якія звісаюць па распушчаных валасах на плечы, або вэлюм. Да рукі М. прывязаны доўгі вышыты ручнік (радзей – хустка), за які яе вядуць.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.