РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малатарня
Машына для малацьбы збожжа. Першыя М. з конным прывадам паявіліся на Беларусі ў 1820-х г. у памншчыцкіх гаспадарках. Жалезныя іх часткі куплялі, а драўляныя рабілі мясцовыя ці вандроўныя майстры. Конны прывад устанаўлівалі ў гумне на шырокім таку ці перад гумном на “манежы”. Малацільны агрэгат прыводзіўся ў рух з дапамогай шырокага і доўгага паса. Сустракаліся і М. таптальныя, ці “таптакі”, - з драўляным нахілена пастаўленым суцэльным колам, што прыводзілася ў рух нагамі валоў ці коней, якія тапталіся на адным месцы, а кола круцілася. Пазней паявіліся ручныя М., якія прыводзіліся у рух з дапамогай дзвюх ручак. Ручная М. займала менш месца, але працаваць на ёй было значна цяжэй. Ручкі пазменна круцілі 4 чалавекі. За дзень на ёй можна ьыло змалаціць да 10 коп жыта, а на М. з конным прывадам – 20 – 25 коп.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.