РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мандаліна
Струнны шчыпковы музычны інструмент лютневай сям’і. На Беларусі пашырана неапалітанская М., якая мае моцна пукаты склеены з асобных сегментаў корпус авальнай формы, плоскую дэку з круглай рэзанатарнай адтулінай, кароткую шыйку з металічнымі ладамі і галоўку з калкамі для мацавання 4 парных струн. Пры ігры гук здабываецца з дапамогай плектра. На Беларусі М. паявілася, верагодна, у сярэдзіне 19 ст.. пра што сведчыць, напр., яе выява ў размалёўках Троіцкага касцёла ў г. п. Шарашова Пружанскага раёна. Спачатку М. ўвайшла ў музыч. Побыт бел. Гарадоў і мястэчак, а ў канцы 19 – пач. 20 ст. і вёсак, дзе набыла асаблівую папулярнасць у 1920 – 1930-я г. У нар. практыцы выкарыстоўваюцца інструменты пераважна фабрычнага вырабу (зрэдку сустракаюцца самаробныя). Іграюць на іх сола і ў ансамблях з гітарай, балалайкай; са скрыпкай, балалайкай і гітарай (т. зв. неапалітанскі аркестр). Рэпертуар народных мандаліністаў складаецца з танцаў (гарадскіх бытавых, бальных), папулярных песень. Трапляецца М. на значнай частцы Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.