РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мастоўскі строй
Традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні. Бытаваў у 19 – пач. 20 ст. пераважна ў Мастоўскім, Шчучынскім і Зэльвенскім р-нах. Жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца з цёмна – сіняй даматканкі, кроеная з 6 кліноў, або андарак з 4 прамавугольных полак (чырвона – малінавага колеру ў вузкія гарызантальныя разнаколерныя паскі), белы або цёмны фартух, аздоблены фальбонамі і карункамі, катанка (накшталт кофты) з белага ці шэрага валенага сукна, аблямаваная чорным аксамітам. Галаўныя ўборы жанчын – каптур, даматканая ці крамная хустка, упрыгожанні – каралі, стужкі, крыжыкі. Мужчынскае адзенне істотныя мясц. Адрозненняў ад іншых строяў Панямоння не мела. Вопраткі былі белая або шэрая світа, кажух.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.