РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Набадры
 
(Набедрыкі, Набэдрыкі)
Частка вупражы; рамяні, прымацаваныя да хамута. Надзяваліся на каня пры запраганні яго ў аглоблі. Фіксавалі стацыянарнае становішча хамута на шыі каня і забяспечвалі магчымасць тармажэння ці задняга ходу павозкі. У выязной вупражы рабіліся з упрыгожаннямі – узорным швом, бліскучымі металічнымі накладкамі, кутасамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.