РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Надзел
Участак зямлі, які атрымліваў селянін паводле сялянскай рэформы 1861. Памешчыцкія сяляне, што выходзілі з прыгоннай залежнасці, атрымлівалі ў пастаяннае карыстанне зямельныя Н. на ўмовах выкупу іх на працягу 49 гадоў. У сувязі з паўстаннем 1863-64 у Польшчы, на Беларусі і Літве царскі ўрад увёў абавязковы пераход на выкуп у Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і зах. Паветах Віцебскай губ. з 13.5.1863, у Магілёўскай і ўсх. паветах Віцебскай губ. – з 13.1.1864. У Віленскай губ. былыя прыгонныя сяляне атрымалі ў сярэднім на рэвізскую душу 3,7 дзесяціны, дзяржаўныя – 5,9; у Гродзенскай – адпаведна 3,6 і 5,5; у Віцебскай – 4,1 і 6, у Мінскай – 5,1 і 6,6, у Магілёўскай – 4,8 і 5,7, што не забяспечвала мінімальных патрэб сялянскага двара. Надзельная зямля перадавалася ў абшчыннае ці падворнае ўладанне. У Магілёўскай губ. абшчыннае ці падворнае ўладанне складала 79 % зямлі, у Віцебскай – 44,6%. У 1905 сяляне Беларусі валодалі 1613,5 тыс. Дзесяцін зямлі, купленай за грошы пасля рэформы, але 82,1% гэтай зямлі быў у кулакоў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.