РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нацягуш
 
(Нацягач, Сабака)
Прылада для нацягвання абручоў на корпус бандарных ці выдзеўбаных пасудзін або жалезных шын на колы традыцыйных вазоў і інш. Уяўляў сабой драўляную ручку – рычаг з крукам на адным канцы, якім ён чапляўся за абруч. Пры нацягванні жалезных шын на колы выкарыстоўвалі звычайна больш трывалыя Н. з жалезным крукам і падоўжанай ручкай. Спарадычна сустракаецца ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.