РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Начоўкі
 
(Ночвы)
Карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты (якую ссыпалі затым у бочкі), мяса для каўбас і інш. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), з колатага папалам; ёмістсць выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 ст. замест драўляных усё часцей ужываюцца металічныя Н., якія бытуюць і ў наш час. Невялікія Н. для ачысткі зерня называюцца апалушкі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.