РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пагост-загародская кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў з в. Пагост – Загародскі Пінскага р-на. Найбольшага росквіту промысел асягнуў у канцы 19 – 1-й пал. 20 ст. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд гаспадарчага прызначэння: глякі (бунькі), збанкі, міскі, гладышы, макатры, гаршкі з вушкамі, формы, кубкі, фігурныя кветнікі. Вырабы вызначаюцца буйнымі лаканічнымі формамі, суцэльна глянцавай паверхняй, коса зрэзанымі веньчыкамі місак і макатроў. У пасляваенны час промысел заняпаў. Калекцыя П.-з. К. 1920 – 30-х г. зберагаецца ў Дзярж. музеі БССР.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.