РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падвічка
Галаўны убор замужніх жанчын накшталт кароны ў ляхавіцкім строі. Прадаўгаватым кавалкам (шырынёю 12 – 15 см, даўжынёю 50 – 60 см) саціну, атласу, парчы – уласна П. – абгортвалі тканку з чапцом і замацоўвалі шпількамі і іголкамі. Для пруткасці ў П. ўстаўлялі кардон, паперу, накрухмаленае палатно. Выкарыстоўвалі пераважна тканіну чырвонага колеру з вертыкальнымі белымі палоскамі ці блакітнага колеру з раслінным узорам. Святочныя П. ўпрыгожвалі букетамі жывых кветак ці дэкаратыўнай зеляніны, які ўтыкалі збоку ці па цэнтры П., а таксама тасёмкамі, пацеркамі і інш. У вясельным уборы паверх П. завівалі намітку, а на патыліцы мацавалі пышны букет кветак.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.